Астролаг: Год ваенныя дзеянні будуць адназначна працягвацца



Падзеі вакол Беларусі зараз даволі заблытаныя. Шмат якія чыннікі кажуць пра агульнае падзенне эканамічнага жыцця. Але, пры падаўленні палітычнай і грамадскай актыўнасці ў краіне, людзям застаецца чакаць таго, часу, калі хаця б штосці будзе ад іх залежыць.

Наталля Сліж

„Госць Рацыі” кандыдат гістарычных навук, астролаг Наталля Сліж у гутарцы з нашым карэспандэнтам Якубам Сушынскім дае ўласныя, астралагічныя прагнозы, чаго трэба чакаць ў гэтым годзе.

– Я рабіла асобны гараскоп на вайну і зоркі давалі магчымасць яе закончыць. Па сутнасці, калі б яна скончылася да канца астралагічнага года – да 20 сакавіка, то яе наступствы былі б мінімальныя. Але чалавечы фактар мы не можам адмяніць нідзе, і гэтая вайна ўвайшла ў чатыры цыклы: ўвайшла ў гадавы цыкл, увайшла ў цыкл злучэння Сатурна з Марсам – гэта як раз ваенны цыкл, плюс злучэнне Марса з Плутонам і злучэнне Нептуна з Юпіцерам. Атрымліваецца, што год ваенныя дзеянні будуць адназначна, нават верагоднасць выкарыстання хімічнай ці біялагічнай зброі, прычым з двух бакоў. Наступствы будуць не менш, чым шэсць, а то і дванаццаць год. Тое, што адбылося будзе мець адпаведны рэзананс. Яно будзе пашырацца, мець міжнацыянальныя канфлікты, міжрэлігійныя канфлікты. Яна (вайна – заў.) стала дэтанатарам да іншых рэчаў.

– Ці Вы не бачыце ўжыванне ядзернай тактычнай зброі з боку Расеі?

– Небяспека ўжывання масавай зброі, не адназначна, што гэта будзе ядзерная, – гэта другая палова гэтага месяца, першая палова траўня. Найбольш напружаныя перыяды будуць ісці. Далей я не рабіла прагноз, але можа быць і горш. Я зараз рабіла прагнозы, якія актуальныя.

– Стан здароўя і дабрабыт грамадзянаў Беларусі, наколькі пагоршыцца сітуацыя беларускага насельніцства?

– У стане здароўя, на жаль, у мяне паказвае не адзін прагноз, а яшчэ наступствы мінулых гадоў, асабліва апошнія паўгады – гэта вялікія захворванні, вялікая смяротнасць, а тут яшчэ дадаецца праблема з псіхічным здароўем. І праблемы на месцах працы, ўмовы жыцця значна пагоршацца. Як чалавек будзе ставіцца да гэтай сітуацыі, такі і будзе выхад, бо ў любой сітуацыі можна скласці рукі, а можна нешта рабіць. Кожнаму трэба займацца менавіта сабою, сваім здароўем, таму што тое, што адбывалася апошнія два гады давяло людзей псіхічна і па фізічным стане.

Цалкам слухаць размову можна ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя