Швейцарыя заклікае вывесці з складу МАК прадстаўнікоў Расеі і Беларусі



Міністэрства спорту Швейцарыі заклікае Міжнародны Алімпійскі камітэт вывесці з складу афіцыйных асоб з Расеі і Беларусі. З такім патрабаваннем выступіла міністр спорту Швейцарыі Віёла Амгерд, піша insidethegames.biz. 

Швейцарскае міністэрства чакае больш рэзкай міэнароднай рэакцыі на вайну Расеі супраць Украіны. 

„Швейцарыя чакае адпаведнага сігналу ад свету спорту”, — заявіла Амгерд, якую падтрымаў Федэральны дэпартамент спорту Швейцарыі. Яна заклікае прэзідэнта МАК Томаса Баха да больш жорсткіх санкцый.

Гэтую ж пазіцыю, дарэчы, падтрымлівае міністр спорту Польшчы Каміль Бартнічук. Адпаведны зварот да МАК з гэтай нагоды падрыхтаваў і Камітэт па моладзі і спорце ўкраінскай Вярхоўнай Рады.