За апошнія пяць год Пінск страціў шэраг знакавых гістарычных аб’ектаў
Сёння – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. Для Пінска гэта сумны дзень, – гаворыць краязнаўца Эдвард Злобін, бо адзін са старажытнейшых гарадоў краіны літаральна за апошняе пяцігоддзе страціў шэраг знакавых гістарычных аб’ектаў.
Перадусім боль выклікае ліквідацыя старой пінскай турмы:
-Нейкі гісторыка-культурны заняпад горада Пінска. Знеслі будынак турмы – былую ліманадную фабрыку, дарэвалюцыйную фабрыку. Там можна было зрабіць экспазіцыю пра падпольныя рухі. Гэта быў шыкоўны будынак. Што зараз можна паказваць у горадзе?
Акрамя будынка старой турмы, у апошнія гады Пінск страціў былое паліцэйскае ўпраўленне, апоры першага маста праз Піну, фабрыку па вырабе халвы ды шэраг аб’ектаў гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: media-polesye.by