Арганізатары „Уімблдона” пакуль не прынялі рашэння аб допуску беларускіх спартоўцаў



Кіраўнік Усеанглійскага клуба лаўн-тэнісу (AELTC) Скот Лойд паведаміў, што рашэнне па допуску расейскіх і беларускіх тэнісістаў да Уімблдона пакуль не прынятае. Паводле слоў Лойда, цяпер арганізацыя працягвае весці абмеркаванне пытання.

Ягор Герасімаў выйшаў у 1/16 фіналу турніру ў Барселоне

Ягор Герасімаў прабіўся ў другі раунд турніру катэгорыі АТП-500 у Барселоне. У 1/32 фіналу беларус, які знаходзіцца на 155 месцы ў сусветным рэйтынгу перамог 70-ю ракетку свету, француза Адрыяна Манарына — 2:6, 6:3, 6:4. Наступным сапернікам беларуса будзе дзясятая ракетка свету брытанец Кэмеран Норы.

Віктар Ганчарэнка з’яўляецца кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера „Урала”

Беларус Віктар Ганчарэнка – адзін з асноўных кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера екацярынбургскага „Урала” на наступны сезон. „Екацярынбургскі клуб хоча прызначыць Ганчарэнку, калі каманда па выніках гэтага сезона застанецца ў РПЛ”, — паведамляе крыніца „Чэмпіянату”. Апошнім месца працы Віктара Ганчарэнкі быў „Краснадар”. 5 студзеня 2022 года кіраўніцтва „быкоў” прыняло рашэнне адправіць у адстаўку трэнера і двух ягоных памочнікаў — Васіля Беразуцкага і Аляксандра Ермаковіча.

Эмбіід, Ёкіч і Адэтакумба будуць змагацца за званне самага каштоўнага гульца НБА.

Цэнтравыя Джоэл Эмбіід з „Філадэльфіі”, Нікола Ёкіч з „Дэнвера” і форвард Яніс Адэтакумба з „Мілуокі” ўвайшлі ў лік намінантаў на званне самага каштоўнага гульца па выніках рэгулярнага чэмпіянату НБА. Спіс апублікаваны на сайце лігі. У мінулым сезоне званне MVP атрымаў Ёкіч. Адэтакумба двойчы прызнаваўся самым каштоўным гульцом – па выніках сезонаў-2018/19 і 2019/20.

Беларускае Радыё Рацыя