Анонс: 19-га красавіка «Госць Рацыі» – Аляксандр Шлык



У дакладзе АБСЕ, апублікаваным 13-га красавіка, гаворыцца, што Беларусь па стане на 1 красавіка не з`яўляецца бокам узброенага канфлікту Расеі і Украіны. Указваецца, што Місія АБСЕ будзе прытрымлівацца такой думкі да таго часу, „пакуль Беларусь не ажыццявіць акты гвалту або іншыя дзеянні, якія былі б прамым удзелам у баявых дзеяннях”.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – спецыяльным прадстаўніком па выбарах кабінету Святланы Ціханоўскай, былым супрацоўнікам БДІПЧ АБСЕ Аляксандрам Шлыкам пра тое, ці можа трагедыя вайны разыграцца на тэрыторыі Беларусі, якая роля кабінета Ціханоўскай у прыняцці прэзідэнтам Польшчы паправак аб знаходжанні беларусаў у Польшчы, і што азначае для Беларусі даклад АБСЕ, які не надзяліў краіну статусам бока вайны.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам спецыяльнага прадстаўніка па выбарах кабінету Святланы Ціханоўскай, былога супрацоўніка БДІПЧ АБСЕ Аляксандра Шлыка, слухайце ў аўторак, 19-га красавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 8.10 адпаведна.