Сусветны банк: вайна ва Украіне нанясе большую эканамічную шкоду, чым пандэмія каронавіруса
Сусветны банк панізіў прагноз росту сусветнай эканомікі на 2022 год з-за ўварвання Расеі ва Украіну з 4,1% да 3,2%.
Па словах прэзідэнта банка Дэвіда Малпаса, гэта звязана з запаволеннем росту ў асноўным у Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
Раней Сусветны банк спрагназаваў скарачэнне эканомікі Украіны ў гэтым годзе амаль у два разы.
На думку экспертаў, вайна, развязаная Расеяй, нанясе большую эканамічную шкоду ўсёй Усходняй Еўропе ў цэлым, чым пандэмія каронавіруса.
Банк ужо вылучыў у дапамогу Украіне амаль 1 млрд даляраў і абяцае яшчэ 2 млрд у бліжэйшыя месяцы.