Дзяніс Урбановіч: Вызваліцца Украіна – вызваліцца і Беларусь
Вызваліцца Украіна – вызваліцца і Беларусь. У гэтым упэўненыя добраахвотнікі батальёна Кастуся Каліноўскага.
Батальён папаўняецца пастаянна тымі беларусамі, якія гэта добра разумеюць, кажа старшыня Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч:
– 99 адсоткаў – гэта беларусы, якія разумеюць, што калі не абаронім Украіну, то без Украіны не будзе існаваць і Беларусь. Той, хто гэта разумее, той знаходзіцца з намі. Тыя беларусы, якія супраць, і з’язджаюць, і прыходзяць сюды ваяваць, яны яшчэ раз пацвярджаюць для ўкраінцаў: вось, глядзіце, мы не тыя, хто супраць вас, мы з вамі! Расея – наш вораг таксама, Расея знішчала беларусаў, Расея ўдзельнічала ў 2020 годзе пры разгоне беларусаў. Я асабіста сутыкнуўся з маскоўскім амапаўскім падраздзяленнем.
Беларускі добраахвотны батальён Кастуся Каліноўскага быў арганізаваны ў сакавіку 2022 года для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Батальён сфармаваны з «Тактычнай групы Беларусь», удзельнікаў арганізацыі «Белы легіён», прадстаўнікоў руху «Малады фронт» і беларусаў, якія эмігравалі ва Украіну, Літву і Польшчу.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя