Рэдактарку газеты “Новы Час” Аксану Колб затрымалі на 10 сутак (абноўлена)
Рэдактарку газеты «Новы Час» Аксану Колб затрымалі на 10 сутак.
Каля 15 гадзін Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ІЧУ да 10 сутак. З якой нагоды і па якой справе, па-ранейшаму невядома.
* * *
Рэдактарку газеты “Новы Час” Аксану Колб забралі на допыт у Следчы камітэт.
Сёння да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі і звезлі яе на допыт. Як паведамілі блізкія, група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала сёння ў кватэру, дзе яна жыве. Яны паведамілі, што забіраюць рэдактарку на допыт.
Па якой справе і ў якім статусе — невядома.
Фота: БАЖ