Палітзняволенага Аляксандра Івуліна этапавалі ў «Воўчыя норы»
Як паведамляе @zozhteam журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін быў этапаваны ў папраўчую калонію №22 у пасёлку Даманава ў Івацэвіцкім раёне.
19 студзеня Аляксандру прысудзілі два гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Нагадаем, адміністрацыя калоніі «Воўчыя норы» паведаміла вязням, што не будзе перадаваць ім лісты ў звычайных канвертах — толькі «1 класа». Акрамя гэтага, цэнзары калоніі цяпер павінны пільна сачыць за тым, ці правільна напісаныя адрасныя дадзеныя. Адзін з палітвязняў перадаў з-за кратаў узор напісання адрасных дадзеных, якія патрабуе цэнзар калоніі.