У Беластоку ладзіцца Велікоднае снеданне для бежанцаў з Украіны



У спартовай зале агульнаадукацыйнага ліцэя № 6 у Беластоку ладзіцца супольнае Велікоднае снеданне для бежанцаў з Украіны, якія святкуюць Пасху па ўсходнім абрадзе. Разам з украінцамі за святочны стол сядуць прадстаўнікі гарадскіх уладаў, а таксама арцыбіскуп каталіцкага касцёла – Юзэф Гуздэк і арцыбіскуп праваслаўнай царквы – Іакаў.

Гаворыць намеснік прэзідэнта Беластока – Пшэмыслаў Тухлінскі:

-Хочам далучыцца да таго, каб атмасфера свята была ў дамах уцекачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беластоку. Каб у гэты дзень яны змаглі адчуць святочную атмасферу, бо ў тых аб’ектах не заўсёды можна накрыць супольны стол і разам сесці за Велікодны сняданак.

На нядзельнае святочнае снеданне, арганізатарамі якога выступае таксама дабрачынная арганізацыя Фундацыя сям’і Чарнецкіх, запрошаныя 500 бежанцаў з Украіны, сярод якіх каля 200 – дзеці.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток