Прэзентацыя кнігі Артура Клінава ў Берліне



22 красавіка пісьменнік і мастак Артур Клінаў прэзентуе ў Берліне сваю новую кнігу «Восем дзён рэвалюцыі. Дакументальны часопіс з Мінска».

Дата: 22 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: тэатр «HAU Hebbel am Ufer», HAU3, Tempelhofer Ufer 1024, Берлін

У кнізе апісваюцца першыя восем дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Грунтуючыся на ўласным досведзе тых дзён — як асоба, грамадзянін, бацька, відавочца і ўдзельнік — Клінаў шукае карані гвалту, характэрнага для такіх палітычных сістэм.

Плануецца дыскусія з удзелам Артура Клінава і пісьменніцы Анэт Грэшнер, а таксама перакладчыца Ірына Герасімовіч прачытае ўрыўкі з яго кнігі на беларускай і нямецкай мовах.