Штодзённыя акцыі падтрымкі Украіны
У грузінскім Батумі штодня на Плошчу Еўропы выходзяць дзясяткі чалавек, каб падтрымаць Украіну.
Перад Вялікаднем на плошчу выйшла не так шмат людзей, як было нават тыдзень таму. Сярод прысутных шмат украінцаў, што прыехалі з пачаткам вайны з розных гарадоў, такіх як Харкаў, Кіеў, Марыўпаль. На плошчу штодня прыходзяць і беларусы, якія трапілі пад рэпрэсіі на Радзіме.
Акцыі арганізоўваюць грузінскія палітыкі, заўсёды яны пачынаюцца з гімна Украіны.
З-за павышэння коштаў на жыллё грузіны паведамляюць апошнімі днямі, што не стае танных кватэраў з-за таго, што прыехала некалькі тысяч чалавек з Расеі, Украіны і Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Батумі