Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль «На памежжы культур» у Беластоку
Дзявяты раз у Беластоку распачаў працу традыцыйны кніжны кірмаш і літаратурны фестываль «На памежжы культур».
Пасля доўгага перапынку з-за пандэміі кніжны форум вяртаецца на Падляшша. Што праўда, сёлета парушаная традыцыя ўдзелу ў форуме беларускіх выдавецтваў, якія альбо ўжо ліквідаваныя, альбо знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі і тэрміновага распродажу выдадзеных кніг. Не хавае жалю з гэтай нагоды даўні сябра беларускіх літаратараў і выдавецтваў – арганізатар кірмаша ў Беластоку Анджэй Каліноўскі:
Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль «На памежжы культур» будзе працаваць у Беластоку на Гарадскім стадыёне да 24 красавіка. Час працы з 10 да 18 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя