Расея агучыла мэты другога этапу вайны ва Украіне



Расея агучыла мэты другога этапу вайны ва Украіне. Намеснік камандуючага Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі Рустам Мінекаеў назваў дзве мэты, якія расейскія войскі плануюць дасягнуць у часе другога этапу вайны супраць Украіны.

Фота: chernomore.bg

Паводле яго, цяпер расейскае войска хоча ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам і Паўднёвай Украінай, каб забяспечыць сухапутны калідор у Крым, а таксама ўздзейнічаць на жыццёва важныя аб’екты ўкраінскай эканомікі.

Таксама Мінекаеў дадаў, што кантроль над поўднем Украіны зробіць магчымым для Узброеных сіл Расеі яшчэ адзін выхад у Прыднястроўе.

Беларускае Радыё Рацыя