У Берасці з’явілася ініцыятыва “Даступнае асяроддзе’’
“Даступнае асяроддзе’’ – ініцыятыва пад такой назвай з’явілася ў Берасці. Гэта вынік медыя-школы, якая працуе пры моладзевай ініцыятыве “Аазіс”. Маладыя людзі вырашылі дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі. А менавіта – высветліць і вынесці на абмеркаванне сацыяльна-важныя аб’екты, якія абсталяваныя або не абсталяваныя спецыяльным чынам для інвалідаў. “Ідэя ў нас нарадзілася ў час правядзення аднаго з трэнінгаў”, – расказвае адзін з заснавальнікаў ініцыятывы Андрэй Карагода:
– Кожны другі выказваецца за гэтую ідэю. Так атрымалася, што стварылася такая ладная каманда з шасці чалавек, якія захацелі займацца гэтым, захацелі паманіторыць цэнтр горада і паглядзець, што тут ёсць і чаго не хапае. І ўвогуле ацаніць, ці створаны ўмовы для інвалідаў-калясачнікаў у Берасці.
Агулам актывісты нанеслі на мапу амаль дзве сотні аб’ектаў у горадзе. Большасць іх абсталяваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Але інваліды амаль не карыстаюцца гэтай інфраструктуры, таму патрэбная таксама іх сацыялізацыя – кажа наш суразмоўца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце