Зяленскі пракаментаваў правядзенне расейцамі рэферэндуму ў Херсоне
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі ў метро Кіева 23 красавіка пракаментаваў інфармацыю аб рэферэндуме, які, па некаторых дадзеных, расейскі бок збіраецца правесці ў Херсоне. Паводле яго слоў, правядзенне рэферэндуму прывядзе да таго, што Украіна выйдзе з перагаворнага працэсу.
„Калі будуць знішчаныя нашы людзі ў Марыупалі і калі будзе абвешчаны псеўдарэферэндум у новых псеўдарэспубліках, Украіна выйдзе з любых перамоўных працэсаў„, – сказаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны заявіў, што працэс падрыхтоўкі рэферэндуму ў Херсоне перашкаджае заканчэнню вайны дыпламатычным шляхам.
„Гэта дакладна няправільны крок з боку Расеі, гэта сведчыць аб тым, што ўсё, што было да гэтага, усе сустрэчы дыпламатычных груп, усё гэта – фікцыя і палітычны тэатр з вельмі дрэннымі акцёрамі”, – дадаў ён.