Таццяна Грыневіч пачала творчыя гастролі ў ЗША
Вядомы беларускі бард і музыкант Таццяна Грыневіч распачала творчыя гастролі і сустрэчы ў ЗША. Акрамя канцэртаў спявачка на працягу двух месяцаў сустрэнецца з многімі беларусамі Амерыкі.
Першая такая сустрэча адбылася ў саборы Святога Кірылы Тураўскага беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Брукліне. Таццяну запрасілі на ўрачыстую Вялікодную службу на беларускай мове.
Спявачка разам з парафіяльным хорам царквы праспявала Вялікдзень. Падчас сустрэчы беларусы Нью-Ёрка шчыра віталі Таццяну і вельмі чакаюць яе творчага выступлення 29 траўня, а таксама канцэртаў для беларусаў іншых гарадоў ЗША.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара