Ілан Маск купіў сацыяльную сетку Твітар
Сацыяльную сетку Твітар купіў вядомы бізнесовец Ілан Маск. Здзелка ацэньваецца прыкладна ў 44 мільярды даляраў.
У сваёй заяве Маск назваў свабоду слова асновай дэмакратыі, а Твітар — “гарадской лічбавай плошчай, дзе абмяркоўваюцца пытанні, жыццёва важныя для будучыні чалавецтва”. У самой сацсетцы ён зрабіў такі допіс: “Я спадзяюся, што нават мае горшыя крытыкі застануцца ў Твітары, бо менавіта гэта азначае свабоду слова”.
Беларускае Радыё Рацыя