Дзмітрый Балкунец: У дэмакратычнай Беларусі да гэтага пытання трэба будзе вяртацца
36 гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Першым пра гэта забіў трывогу Захад, хаця найбольшая колькасць радыёктыўнага попелу асела на тэрыторыі Беларусі. Што тады, што цяпер улада засакрэчвае рэальныя дадзеныя і тую небяспеку, якую несла і нясе да гэтага часу радыяцыя.
У Беларусі значна выраслі анкалагічныя і сардэчна-сасудзістыя захворванні, гаворыць былая работніца Гомельскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена:
– Брагін, Нароўля, Хвойнікі. Вось гэта самыя брудныя мясціны. Яшчэ Ельск, там часткова і мяса бруднае, і малако бывае бруднае, і грыбы таксама. Грыбы ўтылізуюцца. А малако змешваецца. Стронцый у малаке ёсць.
Дзмітрый Балкунец: Лукашэнка ачысціў некаторыя землі. Ачысціў у двухкоссі. Для таго, каб там развіваць сельскую гаспадарку. Мне здаецца, гэта з’яўляецца праблемай, бо мы сёння дакладна не ведаем, якія землі ў Беларусі дакладна забруджаныя, наколькі цяжкая там сітуацыя.
Паводле Дзмітрыя Балкунца, у Беларусі няма службаў, якія б маніторылі сітуацыю з радыёнуклідамі. У дэмакратычнай Беларусі да гэтага неабходна вярнуцца. Аляксандр Лукашэнка ўсе 28 гадоў свайго знаходжання пры ўладзе не надаваў чарнобыльскай трагедыі належнай увагі. Вынікам гэтага стала пабудова атамнай станцыі на тэрыторыі Беларусі не ў самым лепшым месцы, з не самага якаснага матэр´ялу і не самымі надзейнымі выканаўцамі. Забруджаныя землі выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы таксама па яго ўказанні.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя