Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Нямеччыны
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Нямеччыны Франк-Вальтэрам Штайнмаерам. Сустрэча адбылася ў берлінскім палацы Бельвю.
Пасля яе заканчэння Ціханоўская пакінула допіс у гасцявой кнізе: „Удзячныя Нямеччыне за тое, што яна падтрымлівае Беларусь і Украіну, якая цяпер абараняе нашыя агульныя каштоўнасці”.