Беларусбанк часова забараніў рублёвыя пераводы з-за мяжы



З 14:00 26 красавіка Беларусбанк увёў часовую забарону на ўваходныя пераводы з-за мяжы ў беларускіх рублях.
Інфармацыя пра часовую забарону на такія аперацыі з’явілася ў тэлеграм-канале банка, паведамляе officelife.media.

Абмежаванне датычыцца картак міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard, якія эмітаваны Беларусбанкам.

Часовае абмежаванне ўвялі і на аперацыі па выдачы наяўных па картах замежных банкаў. Яно закране міжнародныя плацежныя сістэмы Visa, Mastercard і UnionPay International, прычым як у банкаматах, так і ў аддзяленнях Беларусбанка. Ліміт устанавілі ў памеры 200 беларускіх рублёў за суткі на адну карту.