Расею пазбавілі права правядзення ЧС па хакеі ў 2023 годзе



IIHF (Міжнародная федэрацыя хакея) адмяняе рашэнне аб тым, што сусветнае першынства пройдзе ў Расеі ў 2023 годзе. ЧС павінен быў адбыцца з 5 па 21 траўня 2023 года ў Санкт-Пецярбургу.

Куды перанесці ЧС-2023, вырашаць на гадавым кангрэсе IIHF, які адбудзецца ў Фінляндыі ў апошні тыдзень ЧС-2022.

Рашэнне аб пераносе мерапрыемства было прынята ў першую чаргу з меркаванняў бяспекі і дабрабыту ўсіх гульцоў, афіцыйных асоб, СМІ і балельшчыкаў.

Раней IIHF таксама адмяніла юніёрскае першынство 2023 года ў Омску і Новасібірску.