З Гарадзенскай вобласці таксама дазволілі вывозіць “забароненыя” прадукты



З Гарадзенскай вобласці таксама дазволілі вывозіць “забароненыя” прадукты

Гарадзенскі аблвыканкам 26 красавіка прыняў рашэнне, аналагічнае раней прынятаму кіраўніцтвам Віцебскай вобласці. Яно дазваляе фізічным асобам да 16 траўня вывозіць у Польшчу і Літву прадукты без абмежаванняў.

Нагадаем, што нядаўна ўрад абмежаваў вываз з Беларусі асобных відаў прадуктаў. Мукі, круп, цукру, солі і макаронаў можна вывезці толькі кілаграм, алею — 1 літр, а кансерваў — толькі тры банкі.