Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў праслушкі
Стала вядома, у чым вінавацяць прафсаюзную актывістку Зінаіду Міхнюк – адной са зняволеных прафсаюзных актывістак.
СІЗА Берасця перапоўненае палітвязнямі, абвінавачванне некаторых, у тым ліку прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, трымаецца на аснове матэрыялаў праслушкі — пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар ліста таксама расказвае дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк. 60-гадовую Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць па артыкуле 369 КК “Абраза прэзідэнта”, які цяпер масава выкарыстоўваецца для палітычных рэпрэсій. Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслушкі, якая стаяла ў яе як актывісткі прафсаюза РЭП.