Дзяржаўны доўг Беларусі дасягнуў 65,9 млрд. рублёў
Дзяржаўны доўг Беларусі за сакавік вырас на 4,5 млрд рублёў з улікам курсавых розніц і склаў на 1 красавіка 65,9 млрд рублёў, паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.
З пачатку 2022 году ён павялічыўся ўжо на 7,7 мільярда рублёў, або на 13,1%.
Беларусь за сакавік прыцягнула 71,7 млн. даляраў, а ўсяго за квартал — 201,8 млн. даляраў.
На пагашэнне доўгу ў сакавіку было накіравана 47,4 млн даляраў, а ўсяго за тры месяцы – 435,5 млн даляраў.
Сёлета Беларусь мусіць выплаціць па дзярждоўгу 10 мільярдаў рублёў. Найбольшая частка сродкаў пойдзе на пагашэнне доўгу Расеі — 3,3 млрд рублёў. Банкам Кітаю Беларусь мусіць выплаціць 1,6 млрд рублёў, Еўразійскаму фонду стабілізацыі і разьвіцьця — 1,1 млрд рублёў.
У пачатку красавіка Беларусь заявіла, што будзе выконваць абавязанні перад асобнымі замежнымі крэдыторамі ў беларускіх рублях.