Больш за 3 мільёны чалавек прыехалі ў Польшчу з Украіны



З пачатку вайны супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы ўпусцілі ў краіну тры мільёны трыццаць тры тысячы чалавек, паведаміла ў пятніцу Памежная служба краіны.

З 24 лютага з Польшчы ва Украіну выехалі 924 тысячы чалавек. Паводле звестак памежнай службы, у чацвер мяжу з Украіны ў Польшчу перасеклі дваццаць чатыры тысячы сто  чалавек.

Толькі сёння да 7 раніцы польскую мяжу перасеклі амаль сем тысяч украінцаў.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna