У расейскім грамадстве планамерна рыхтавалася глеба для пачатку ваенных дзеянняў
За апошнія дзесяць год планамерна рыхтавалася глеба ў расейскім грамадстве для пачатку ваенных дзеянняў. Так лічыць журналістка з Расеі Антаніна Захарава.
На ейную думку, ваенныя парады на 9-га траўня таксама паўплывалі на фармаванне мілітарысцкага светаўспрымання грамадзян Расеі:
-Пяць ці нават болей гадоў запар многія адэкватныя людзі гаварылі: навошта нам патрэбныя гэтыя парады на 9-га траўня? Ветэранаў фактычна не засталося. Усё рабілася з помпай: “Можам паўтарыць”, “На Берлін”. Гэтая павестка вельмі дзіўная. Гэта адная з цаглінак, якая клалася ў мур сённяшняй вайны. То бок, людзей мэтанакіравана рыхтавалі да таго, што мы проста “можам”, ваюем, таму што можам. А чаму б не?
Паводле дадзеных дзяржаўнага Усерасейскага цэнтра вывучэння грамадскага меркавання, больш за 70% грамадзян Расеі падтрымліваюць вайну ва Украіне. Дадзеныя незалежных сацыёлагаў таксама паказваюць, што большасць расейцаў, а менавіта 51%, выказалася за вайну.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: twitter.com/A_Vit