Літва закрывае пункты спрошчанага пропуску на мяжы з Беларуссю і Расеяй
Новай пастановай, якая апублікаваная на літоўскім прававым партале, аб’яўлена надзвычайнае становішча ў сувязі з міграцыйным крызісам з 1 траўня. У ёй замацоўваецца рашэнне аб закрыцці пунктаў спрошчанага пропуску на межах з Беларуссю і Расеяй.
Выключэнне зроблена для памежнага пункту пропуску Папялекіс — Лынтупы, праз які змогуць перасякаць мяжу транспартныя сродкі, якія перавозяць буйнагабарытныя і цяжкавагавыя грузы пры наяўнасці адпаведных дазволаў.
Пастанова набывае сілу з 1 траўня. Звычайныя пункты пропуску на мяжы прадоўжаць працаваць у бягучым рэжыме.
Фота: © Scanpix