На Кіеўшчыне знайшлі новае масавае пахаванне мірных жыхароў



У Кіеўскай вобласці знайшлі яшчэ адно масавае пахаванне мірных жыхароў. Там пахавана каля 900 чалавек. Пра гэта прэзідэнт Украіны расказаў у інтэрв’ю польскім СМІ.

Па яго словах, следчыя збіраюць факты злачынстваў расейскіх акупантаў, хаця гэта і складана. Ён прыгадаў мабільныя крэматорыі, якія расейскія войскі прывезлі з сабой. Ён дадаў, што пасля вайны будзе перапіс насельніцтва, каб высветліць колькі чалавек загінула.

У новай брацкай магіле, выяўленай у Кіеўскай вобласці, не 900 чалавек — гэта Уладзімір Зяленскі агаварыўся. З такой заявай выступіў прэс-сакратар Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў.  Паводле яго словаў, гаворачы пра 900 целаў, Зяленскі меў на ўвазе агульную колькасьць забітых, знойдзеных на тэрыторыі Кіеўскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя