Анонс перадачы «З Падляшша родам»: памяці прафесара Анатоля Адзіевіча



Памяці прафесара Анатоля Адзіевіча будзе прысвечана чарговая перадача Валі Лаеўскай з серыі «З Падляшша родам».

Прафесар Адзіевіч быў дэканам фізіка-матэматычнага, а затым факультэту матэматыкі і інфарматыкі ў Беластоцкім універсітэце. Ён памёр 18 красавіка 2022 году на 75 годзе жыцця. Быў выдатным прадстаўніком фізіка-матэматычнай школы, арганізатарам штогадовай міжнароднай канферэнцыі, на якую прыязджалі знакамітасці ў вобласці матэматыкі і фізікі з усяго свету.

Для жыхароў Падляшша Анатоль Адзіевіч застанецца ў памяці перш за ўсё як стваральнік скансэна ў Белавежы. Прафесара Анатоля Адзіевіча ўзгадаюць ягоныя сябры і знаёмыя. Для ўсіх смерць прафесара стала нечаканасцю:

Перадачу памяці прафесара Анатоля Адзіевіча слухайце ў нядзелю – ў 12.05 і ў 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: UwB