Беларусь з 1 траўня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты



Згодна з пастановай Савета міністраў ад 28 красавіка 2022 года № 263, у Беларусі змяняюцца стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Дакумент прадугледжвае наступныя стаўкі экспартных пошлін:

-сырая нафта, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты – 49,6 дал. за тону (раней – 61,2 дал.);

-прамагонны бензін – 27,2 дал. за тону (раней – 33,6 дал.);

-таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, маслы змазачныя – 14,8 дал. за тону (раней – 18,3 дал.).

Пастанова Саўміна набывае моц з 1 мая 2022 года.

Фота: wikimedia.org