Лідар нямецкай апазіцыйнай партыі едзе ў Кіеў



Лідар апазіцыйнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі Фрыдрых Мерц адправіцца ў Кіеў 2 траўня, піша Bild.

У сярэдзіне красавіка кіраўнік камітэта па справах ЕЗ, прадстаўнік партыі „зялёных” Антон Гафрайтэр, кіраўнік камітэта бундэстага па абароне, чалец СвДП Мары-Агнес Штрак-Цымерман і кіраўнік камітэта бундэстага па міжнародных справах з СДПГ Міхаэль Рот ужо пабывалі ва Украіне, паведамляе reform.by.

Патрабаванні, каб канцлер Олаф Шольц (СДПГ) таксама адправіўся ў Кіеў, гучаць усё часцей, але ў яго пакуль такіх планаў няма.