У Беларусі ўзраслі тарыфы на зарадку электрамабіляў
Malanka з 1 траўня падвысіла тарыфы на паслугі па зарадцы электрамабільнага транспарту.
Кошт паслугі за 1 кВт. ч складае Br0,35 (павольная зарадка) і Br0,45 (хуткая зарадка).
У кампаніі адзначылі, што Malanka імкнецца развіваць электратранспарт у Беларусі і захоўвае значную перавагу з коштам паліва. Выгада ў параўнанні з аўтамабілем з рухавіком унутранага згарання відавочная. Нават улічваючы змененыя тарыфы на паслугі зарада, выкарыстоўваць электрамабілі ў два разы больш выгадна, чым аўто, абсталяваныя рухавіком унутранага згарання.