Магіла Тамаша Зана і яго жонкі Брыгіды ў Смальянах
Тамаш Зан (1796-1855) – “нефармальны лідар беларускай моладзі пачатку 19-га стагоддзя (азначэнне Кастуся Цвіркі ў кнізе “Лісце забытых алеяў”).
У 1817 годзе ў Вільні Тамаш Зан быў адным з заснавальнікаў Таварыства філаматаў, а ў 1820 – Таварыства Прамяністых, рэарганізаванае ў Таварыства Філарэтаў.
Пад Смальянамі ў маёнтку Кахачын Тамаш Зан пасяліўся пасля вяртання з высылкі на Урал і жаніцьбы. З жонкай набылі тут маёнтак Кахачын – ніхто дагэтуль, не ведае, дзе быў той маёнтак.
Магілы Тамаша і Брыгіды Занаў – знаходзяцца на старой часцы могілак у Смальянах – у той часцы, што павернутая да касцёла і цэнтру мястэчка.
Гэта два аднолькавыя помнікі з крыжамі, а перад помнікамі вялікі камень, на якім згадваюцца імёны Тамаша Зана і яго жонкі Брыгіды, а таксама іх маленькага сына, які памёр у 1854 годзе. Жонку пахавалі пра 45 гадоў пасля Зана, прывезлі здалёк – яна памерла ў маёнтку свайго сына далёка ад Смальянаў у 1900 годзе ва ўзросце 81 год.
[Not a valid template]
На вялікім камяні перад магіламі – польскі чырвона-белы сцяжок – сведчанне таго, што польскія турысты не абмінаюць магілу Тамаша Зана. А ці захаваўся бы на магіле так доўга бел-чырвона- белы сцяжок і ці быў ён тут калі?
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя