На жлобінскім БМЗ работнікаў просяць браць “выходныя”
Як расказалі выданню Zerkalo.io супрацоўнікі завода, работнікам прапануюць у траўні пайсці на некалькі дзён у адпачынак з захаваннем дзвюх трацін заробку, а некаторых просяць таксама ўзяць некалькі дзён за свой кошт.
Паводле аднаго з работнікаў заводаўпраўлення, прадпрыемства вымушана ісці на такія меры з прычын санкцый і праблем з лагістыкай, якія выклікала вайна ва Украіне: у траўні заканчваюцца апошнія буйныя еўрапейскія кантракты на прадукцыю з высокім дадатковым коштам, і калі ня знойдуцца альтэрнатыўныя рынкі, то частку вытворчасці давядзецца спыніць. Паводле іншага работніка, асноўныя вытворчасці БМЗ цяпер загружаныя не больш як напалову.
Фота: belsteel.com