Караль Вішнеўскі: Праз Падляшскі алейны абраз можна намацаць ідэнтычнасць



У Падляшскім музеі народнай культуры пад Беластокам адкрылася часовая выстава пад назвай „Святыя заступнікі вясковых хацін на Падляшшы”.

На экспазіцыі прадстаўлены выбраныя творы з 500-асобнікавай калекцыі музею, архіва архідыяцэзійнага музею ў Беластоку і прыватных калекцый. Пра праблему рэстаўрацыі алейных абразоў Падляшша разважае кансерватар, супрацоўнік музея Караль Вішнеўскі:

– Гэтыя абразы часта віселі ў старых хатах. Калі хату пакінулі, то там з’яўляецца вільгаць, там халодна, адсутнічае ацяпленне, што спрыяе з’яўленню шэрагу праблем. Часта выява прыклейвалася да шкла і цяжка яе аддзяліць ад шкла. Абраз цяжка было займець, бо святыя абразы не павінны прадавацца. Цяпер жа абразы знаходзяць на сметніках, бо вёскі пусцеюць, няма каму перадаць гэтыя традыцыі. У такіх сітуацыях, як сёння, на такіх выставах, чалавек сабе задае пытанні датычныя самасвядомасці і традыцый.

Агульны экскурс у экспазіцыю прадставіла куратар выставы Уршуля Шымак-Вашкевіч:

– Прысвечана выявам святых, якія найчасцей былі ў вясковых дамах у нашым рэгіёне. Наша экспазіцыя падзелена на тры такія часткі. Першая частка прысвечана Хрысту і выявам звязаным з культам Хрыста. Другая зала прысвечана культ у Марыі Магдалены. У трэцяй залі знаходзяцца святыя, якія найбольш шануюцца жыхарамі нашага рэгіёну.

Выстава „Святыя заступнікі вясковых хацін на Падляшшы” будзе даступна да агляду ў Падляшскім музеі народнай культуры да 30 чэрвеня. Акрамя гэтага музей зацікаўлены ў набыцці ці прыёме ў дар старых алейных абразоў ад насельніцтва Падляшша.

Беларускае Радыё Рацыя