Еўразвяз спыніць імпарт расейскага вугалю летам



Еўразвяз спыніць імпарт расейскага вугалю летам, а да канца года адмовіцца ад расейскай нафты. Пра гэта заявіў канцлер Германіі Олаф Шольц у размове з журналістамі. Ён таксама адзначыў, што многія краіны далучаюцца да санкцый супраць Расеі, нават калі гэта нясе для іх эканамічныя выдаткі.

Еўразвяз увёў ужо пяць пакетаў санкцый з-за расейскага ўварвання ва Украіну. Апошні пакет у тым ліку ўключае поўнае эмбарга на імпарт расейскага вугалю.

Абмежаванні ў дачыненні да нафты з Расеі абмяркоўваюцца ў рамках шостага пакету. Па словах чыноўнікаў, нафтавае эмбарга, хутчэй за ўсё, будзе ўводзіцца паэтапна і ў выніку на поўную сілу пачне працаваць толькі з пачатку наступнага года. Венгрыі, якая выступае супраць забароны, і Славакіі, моцна залежнай ад расtйскай нафты, могуць прапанаваць больш працяглы пераходны перыяд або рэжым выключэння з эмбарга.