Міністр працы прызнала, што з прычыны санкцый беларусы губляюць працу



Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла пра сітуацыю на рынку працы ва ўмовах санкцый на тэлеканале „Беларусь 1”.

“…У сакавіку-красавіку мы бачым рост вымушанай няпоўнай занятасці, прастояў. Калектывы перабудоўваюць сваю працу. Мы перайшлі на штотыднёвы маніторынг. У нас ёсць унутраныя галіновыя штабы, каб, убачыўшы праблему ў канкрэтным калектыве, аператыўна падключыцца да яе вырашэння”, — сказала Ірына Касцевіч.

Яна прапанавала тым, хто згубіў працу ісці на палявыя працы.  

“Цяпер ідуць сезонныя палявыя працы, чалавек можа зарабіць дадатковую капейчыну”, — адзначыла міністр.

Касцевіч паведаміла, што сёлета ў студзені-сакавіку колькасць занятых у эканоміцы Беларусі склала прыкладна 4 мільёны 245 тысяч чалавек.