Украіна атрымала грант Сусветнага банка



Украіна атрымала грант Сусветнага банка ў памеры 495 мільёнаў еўра, аб гэтым паведаміў міністр фінансаў краіны Сяргей Марчанка.

Грошы ад ЗША, Нарвегіі і Аўстрыі перададзены Украіне ў якасці пазыкі на развіццё і эканамічнае аднаўленне краіны. Сяргей Марчанка дадаў таксама, што найбліжэйшым часам рыхтуецца прыцягненне грантавай падтрымкі ад ЗША ў аб’ёме 500 млн долараў.