Ігар Банцэр: Гародня засумавала па канцэртах польскіх рок-зорак



Культавыя польскія выканаўцы рокавай і эстраднай музыкі, якія добра вядомыя гарадзенцам з 80-х і 90-х гадоў мінулага стагоддзя, не спяшаюцца наведаць горад над Нёманам. Як у сувязі з нежаданнем мясцовых уладаў прадастаўляць ім сцэну, так і з прычын эканамічнай немэтазгоднасці. Негледзячы на тое, што вялікая колькасць жыхароў Гародні мае польскія карані, зоркі польскай эстрады тут даволі рэдкія госці, – зазначае дырэктар гарадзенскага рок–клуба Ігар Банцэр:

– Мы пакуль што робім у сферы андэграўнду, а ці атрымаецца калісьці прыняць больш вядомы, больш распазнавальны нейкі якасны гурт з Польшчы, пабачым, мы нічога не выключаем, але мы тут больш усё-такі сканцэнраваныя на лакальнай культуры, на лакальных нашых гуртах, выканаўцаў, творчых асобах, гэта пакуль што будзе галоўным нашым накірункам на бліжэйшы час.

Апошнім вядомым польскі гуртом, які наведаў Гародню быў “Zakopower”. У лістападзе 2014 году па запрашэнню Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча музыкі зладзілі канцэрт у абласным Драматычным тэатры.

zakopower-klub

Гурт “Zakopower”. Фота news.o.pl

Беларускае Радыё Рацыя