Гарадзенскіх журналістаў вучылі карыстацца сучаснымі тэхналогіямі



Амаль два дзясяткі гарадзенскіх журналістаў і блогераў вучыліся ў Гародні карыстацца сучаснымі тэхналогіямі, якія дапамогуць ім у штодзённым жыцці займацца анлайн-рэпартажамі. На сустрэчы, якую правёў адмысловец па ІТ тэхналогіях Ягор Маёрчык, можна было навучыцца арганізоўваць і ладзіць жывыя рэпартажы ў інтэрнэце; выкарыстоўваць разнастайны анлайн-інстументар для працы з фота- відэа кантэнтам; ладзіць жывую відэатрансляцыю з месца падзеяў пры дапамозе свайго смартафону ці планшэту і шмат іншага.

Пра сустрэчу распавядае каардынатарка гарадзенскай філіі БАЖ Юлія Катаржынская:

 – Людзі з тэлебачання і з газет перайшлі ў інтэрнэт, і зараз цікава не проста чытаць артыкулы, а бачыць, што адбываецца ў дадзены момант, у дадзеным месцы, напрыклад, калі я сяджу на працы, я хачу бачыць, што адбываецца якоесьць шэсце, напрыклад, або нейкія ўрачыстыя мерапрыемствы. І наша тэма – анлайн-рэпартаж менавіта для таго, каб навучыць журналістаў карыстацца нейкімі хітрыкамі, праграмамі, нейкімі дэвайсамі, каб прыцягнуць яшчэ больш гледачоў да сваіх інтэрнэт-рэсурсаў, альбо відэаблогаў, дзённікаў, якія яны вядуць.

Кожны з журналістаў змог на практыцы пабачыць, як працуюць адмысловыя бясплатныя праграмы для планшэту, ці смартфону, а некаторыя падзяліліся асабістым досведам працы з такімі праграмамі.

[Not a valid template]

Беларуская Радыё Рацыя