Жыхара Берасця асудзілі на год «хатняй хіміі» за надпіс «No war»



Жыхара Берасця асудзілі на год «хатняй хіміі» за надпіс «No war». 20 сакавіка ў раёне чыгуначнай станцыі «Брэст Паўднёвы» з’явіўся пацыфісцкі надпіс-графіці. Яго асноўнай часткай была фраза «No war».

У Барысаве затрымалі выкладчыка хірургіі Барысаўскага мэдычнага каледжа Алеся Бутэнку. Падчас лекцыі ён выказваў студэнтам сваю негатыўную пазыцыю наконт расейскага ўварвання ва Украіну. Таксама таксіста затрымалі, бо адмовіўся везьці расейскага вайскоўца, яму інкрымінуюць артыкул садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. У Менску затрымалі 49-гадовую жанчыну за надпіс у ліфце «Супраць вайны».