Лідар гурта „Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі рыхтуе выставу сваіх карцін у Варшаве
Арганізацыю персанальнай выставы і выпуск сінглу ў Варшаве плануе берасцейскі музыка, лідар гурта „Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі.
Такія культурніцкія падзеі скіраваныя на тое, каб наблізіць перамогу над дыктатурай, — адзначыў творца:
– У мяне так усё склалася, што я магу дазволіць сабе займацца творчасцю і рэалізаваць сябе ў нейкай ступені і як мастак. Шмат карцін напісаў яшчэ ў Берасці. Яны былі па-свойму тэматычныя на 2013 год. Зараз я планую зрабіць выставу ў Варшаве. Напісаць каля 20 карцін. Алеем на палатне, усё па-даросламу. І зрабіць у цэнтры Варшавы выставу.
Юрый Стыльскі дадаў, што сваёй творчасцю, у тым ліку выяўленчым мастацтвам, ён хацеў бы выказаць салідарнасць і сяброўства з Украінай, паколькі ў яго карцінах закранаецца беларуская і ўкраінская тэматыка.
Беларускае Радыё Рацыя