Андрэй Паротнікаў: Украінскія войскі могуць перайсці ў наступ
Якія неспадзяванкі могуць адбыцца для Беларусі на расейска-украінскай вайне.
Распавядае заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:
– Расейскі фронт на Данбасе можа пачаць вельмі хутка развальвацца. Расея вывела свае войскі з Чарнігаўшчыны і Сумшчыны. І дзеля таго, каб адцягнуць высілкі расейцаў з Данбаса і поўдня Украіны, я б не выключаў, што ўкраінскія войскі могуць перайсці ў наступ. І вось гэта будзе канешне абсалютна шокавая сітуацыя, прынамсі, для беларускага генералітэту, таму што беларускія генералы і чыноўнікі не могуць уявіць, што нехта пяройдзе мяжу і пачне наступ на Расейскую Федэрацыю.
Расея апошнім часам не вядзе актыўных вайсковых дзеянняў на поўначы Украіны. Свае высілкі яна сканцэнтравала на усходзе і поўдні, дзе нясе вялікія страты ў безвыніковых спробах дамагчыся стратэгічнага поспеху.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя