Прайшло лёсаванне паўфіналаў Кубку Беларусі
У выніку лёсавання вызначыліся паўфінальныя пары спаборнікаў за футбольны Кубак Беларусі. Барысаўскі БАТЭ пазмагаецца з менскім „Дынамам”, а салігорскі „Шахцёр” сустрэнецца з берасцейскім „Дынамам”. Першыя гульні пройдуць 15 красавіка, матчы ў адказ адбудуцца 29 красавіка.
Беларускае Радыё Рацыя