Сталі вядомыя новыя падрабязнасці „Расстрэльных паправак”



Законапраект аб зменах у Крымінальны кодэкс Беларусі, якімі прадугледжваецца прымяненне пакарання смерцю за замах на ўчыненне актаў тэрарызму, сёння разгледзелі на пасяджэнні Савету Рэспублікі.

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламенту, сенатары ўхвалілі змены. Згодна з законапраектам, прапануецца змяніць частку 2 артыкула 67, які абвяшчае, што смяротнае пакаранне не можа быць прызначана за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства.

Цяпер законапраект павінен падпісаць Аляксандр Лукашэнка. Змяненні ў Крымінальны кодэкс набудуць моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання паправак.