У Варшаве пройдзе канцэрт у падтрымку беларускага гурта «Irdorath»



У пятніцу, 6-га траўня, у Варшаве пройдзе канцэрт у падтрымку беларускага фэнтазі-фолк-гурта «Irdorath», удзельнікі якога цяпер знаходзяцца за кратамі.

На сцэну выйдуць гурты з Польшчы («Syrbski Jeb») і Беларусі («Тяпин Crew» і «Znich»).

«Нам было важна зладзіць гэты канцэрт», – прызнаецца арганізатар падзеі, фронтмэн бэнду «Znich» Алесь Таболіч:

– Мы гэты канцэрт планавалі не толькі, каб хайпануць і выступіць у Варшаве. Мы рэальна хочам нагадваць пра тых людзей, якія знаходзяцца за кратамі, якім трэба дапамагаць сваімі эмоцыямі, дзеяннямі, пазіцыямі. Мы як гурт, і як калектыў які ствараў альтэрнатыўную сцэну, маем абавязак іх падтрымліваць. І словам і дзеяннем.

Усе сродкі, сабраныя на канцэрце, будуць перададзеныя сем’ям гурта.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя