Развітанне са Станіславам Шушкевічам адбудзецца 7 траўня



Прэс-служба Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі інфармуе, што развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Cтаніславам Шушкевічам пройдзе ў суботу, 7 траўня, у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску (плошча Свабоды, 9).

А 10.00 гадзіне будзе магчымасць развітацца ў цішыні і памаліцца. А 12.00 — пахавальная Святая Імша.

Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Сяргей Чэрачань напісаў у сваім твітары, што труна з целам Станіслава Шушкевіча будзе выстаўленая ў касцёле з 20.00 у пятніцу.

Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі было 87 гадоў. Станіслаў Шушкевіч быў чальцом-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га склікання. Адзін з падпісантаў Белавескага пагаднення, якое паставіла кропку ў існаванні СССР.