У Варшаве прэзентуюць дэбютны раман беларускага журналіста Аляксандра Чарнухі “Свиньи”
У Варшаве сёння, 6 траўня, адбудзецца прэзентацыя дэбютнага рамана беларускага журналіста Аляксандра Чарнухі. Твор мае назву “Свиньи” і распавядае гісторыю выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве.
Як нараджаўся твор, прыгадвае Аляксандр Чарнуха:
– Раман “Свиньи” – гэта мая асабістая тэрапія. Таму што пісаў я яго падчас усіх падзеяў у Беларусі ў 2020 годзе. Пачаў пісаць у кастрычніку 2020-га. Скончыў у красавіку 2021-га. Мне трэба было стварыць нейкае выказванне, якое не патрабавала б нейкіх дадатковых каментароў. Вось яно такое, як ёсць і нічога туды дадаць ужо нельга, у ніякім разе.
Набыць кнігу, а таксама задаць пытанні аўтару можна будзе сёння, 6-га траўня, у Беларускім Моладзевым Хабе (пляц Канстытуцыі, 6). Пачатак – у 19:00.
Спецыяльны госць падзеі – гурт “NaviBand”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя