Рыгор Астапеня: Беларускае грамадства не ведае, што будзе далей рабіць армія Беларусі ў вайне з Украінай
Падчас адымсловай прэзентацыі вынікаў новага сацыялагічнага даследавання Chatham House («Чатм Хаус») былі агучаны настроі беларусаў у адносінах да вайны, развязанай Расеяй ва Украіне.
Кажа дырэктар „Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня:
-Дзеянні расейскай арміі не падтрымліваюцца большасцю. Толькі пятая частка гарадскіх жыхароў заяўляюць пра іх пэўную падтрымку дзеянняў Расеі. Па-ранейшаму актыўнага ўмяшання Беларусі жадае абмежаваная колькасць беларусаў. У прынцыпе беларусы не чакаюць, што вайна перакінецца ў Белаусь і беларускія войскі будуць прымаць удзел у гэтай вайне. Пры гэтым беларусы асцерагаюцца, што Расея ўсё ж зможа ўцягнуць краіну ў вайну. Поспех расейскай арміі ацэньваецца неадназначна. У выпадку афіцыйнага ўступлення Беларусі ў вайну, з боку беларусаў не чакаецца сур’ёзнай падтрымкі дзеянняў арміі.
Паводле Рыгора Астапені, непераважны адсотак жыхароў Беларусі, якія падчас апытання падтрымалі вайну Расеі ва Ўкраіне, наўпрост залежыць ад медыяспажывання прадуктаў расейскага тэлебачання на тэрыторыі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя